Андрэй Карповіч: Сітуацыя ў Баравой – натуральнае памкненне самастойна арганізоўваць сваё жыццё



На выходных у Менску, у школу ў «Новай Баравой» выстраілася чарга з бацькоў першакласнікаў, якія самастойна склалі спіс па жывой чарзе. Разбірацца на месца прыехалі чыноўнікі і дзяржаўныя СМІ, якія адразу ўзгадалі «бчб-мінулае» аднаго з найбольш пратэсных раёнаў менскай сталіцы.

Сітуацыю каментуе прадстаўнік дваравога руху ініцыятывы «ДАР» Андрэй Карповіч:

-Я лічу, што гэта ўвогуле змена свайго дачынення да сваёй ролі ў грамадстве. Гэта не толькі дваровы рух. Калі мы кажам пра паказальныя моманты, то ці памятаем праблему з вадой у Менску, калі людзі арганізаваліся і ўсе паехалі вазіць ваду. Для гэтага ніякага дваровага руху не было патрэбна.Але ўсё гэта часткі аднаго вялікага жадання самастойна арганізоўваць сваё жыццё. І дваровы рух і вось гэтыя моманты – гэта патанцыял для развіцця сапраўднага самакіравання, якога ніколі не было ў Беларусі.

Сітуацыя з запісам у школу ў Баравой не першая ў Беларусі, калі беларусы не баяцца праяўляць актыўтнасць у грамадскім жыцці, калі размова ідзе пра дзяцей. Так пасля шматлікіх скаргаў бацькоў на сістэму падлікаў вынікаў травеньскага цэнтралізаванага тэсціравання, Лукашэнка даручыў Міністэртву адукацыі «зрабіць сістэму больш зразумелай».

Беларускае Радыё Рацыя