Андрэй Кушняроў: Падтрымка беларускай дыяспары добраахвотнікаў ратуе чалавечыя жыцці



З 19-га па 20-е жніўня ў Кіеве праходзіла канферэнцыя «Беларускае апалчэнне». Сярод удзельнікаў прадстаўнікі беларускіх вайсковых фармаванняў ва Ўкраіне, прадстаўнікі грамадзянскіх і парамілітарных арганізацый з Польшчы, Украіны і Літвы, якія садзенічаюць фінансаванню і рэабілітацыі беларускіх добраахвотнікаў на ўкраінскай вайне.

Нашая карэспандэнтка, Вольга Сямашка, напярэдадні Дня беларускай вайсковай славы, пагутырала з удзельнікам канферэнцыі, сузаснавальнікам Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэем Кушняровым пра тое, якія асноўныя вынікі кіеўскай канферэнцыі; якія асноўныя праблемы беларускіх добраахвотніцкіх фарміраванняў; што вядома пра двух беларускіх палонных, якія знаходзяцца ў расейцаў; і калі плануецца распачаць дабрачынны марафон для збору сродкаў сем’ям загінуўшых беларускіх добраахвотнікаў:

РР: Напрыканцы жніўня адбылася канферэнцыя „Беларускае апалчэнне“ ў Кіеве. Якія асноўныя вынікі на сёння?

— Сам факт правядзення такой канферэнцыі гэта ўжо дасягненне, бо людзі з розных аддзелаў некалькі дзён запар сядзелі за адным сталом, гаварылі. Было змеркавана, што падобныя канферэнцыі трэба ладзіць рэгулярна, бо патрэбныя гарызантальныя сувязі, трэба ведаць адны адных, трэба ведаць патрэбы, гаварыць шчыльна. Другой дамовай было правядзенне марафона, што накіраваны на дапамогу сем’ям, дзецям загінулых і раненых ваяроў. Таксама была дамова пра супрацу ў медыйнай сферы, у сферы працы ў валанцёрскіх рэчах, у тэхнічных рэчах, ува ўсіх працах над рэкрутынгам. Мажліва будзе больш прадстаўнікоў аддзелаў, а не проста ваяроў, што прыедуць з уласнага жадання.

РР: Калі мы гаворым пра сацыяльную, фінансавую, інфармацыйную падтрымкі, то ці можна на расцэнкі разбіць, якую частку тут займае сама Украіна, што фінансуе такое войска, беларусы ў выгнанні, і беларусы, што застаюцца ў Беларусі?

— Беларусы, што застаюцца ў Беларусі, адразу варта сказаць, што гэта караецца крымінальна, таму вельмі маленькі адсотак. Адсотак дыяспараў даволі вялікі, але цяжка даваць нейкую статыстыку, бо гэта першая сустрэча між беларускімі аддзеламі, што была за ўсю гісторыю поўнамаштабнай вайны. Існуе шэраг аддзелаў пра якіх у медыі мала інфармацыі — там падтрымка ад дыяспараў даволі нізкая. Украінскі бок дае мінімальныя рэчы: форма, дакументы, харчаванне, жытло. У нейкіх аддзелах замала такой падтрымкі

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя