Андрэй Вардамацкі: Не ўсе ўкраінцы ведаюць, як моцна бунтавалі беларусы
Доктар сацыялагічных навук, кіраўнік „Беларускай аналітычнай майстэрні” Андрэй Вардамацкі лічыць пагаршэнне адносін украінцаў да беларусаў натуральнымі.

Калі ўлічыць тое, што з беларускай тэрыторыі ва Украіну ляцяць ракеты, якія знішчаюць людзей і інфраструктуру.
– Чым больш украінцы будуць ведаць, хто такія беларусы і хто яны такія, як народ, тым больш пазітыўным будзе стаўленне. Гэта паступовы працэс, гэта не так, што праз гадзіну зменіцца грамадская думка.
Паводле яго, толькі з дапамогай інфармацыі стаўленне ўкраінцаў да беларусаў можа палепшыцца:
– Не ўсе ўкраінцы ведаюць, як моцна бунтавалі беларусы ў 2020. Такое ёсць меркаванне, што нічога не было. На падставе таго, што невядома, які ўзровень барацьбы быў у беларусаў, ствараюцца негатыўныя адносіны.
Вардамацкі ўпэўнены, што проста патрэбны інфармацыя і час, і гэта пройдзе. А зараз не трэба асуджаць украінцаў за негатыў у бок беларусаў.

Сваю працу па сацыялагічных даследаваннях выконвае з тэрыторыі Польшчы, куды вымушаны быў з’ехаць, каб зберагчы сваё дзецішча – сацыялагічную лабараторыю „Новак” ужо пад назвай „Беларуская аналітычная майстэрня”.
Беларускае Радыё Рацыя