Андрэй Ягораў: “Вясна” – гэта арганізацыя-лідар у праваабарончым сектары Беларусі
Працягваецца нобелеўская тэма на “Радыё Рацыя”. Пра прэмію Міру для беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага з палітолагам Андрэем Ягоравым гутарыць Севярын Квяткоўскі.

РР: Наколькі вось гэтае ўручэнне прэміі персанальна Алесю Бяляцкаму нам, беларусам, як супольнасці дапаможа? Напрыклад, звярнуць увагу да нашых праблем.
Андрэй Ягораў: Я думаю, што гэта вельмі значная падзея ў сэнсе ўвагі да Беларусі. Канешне, на гэта звяртаюць увагу нават на міжнародных палітычных падзеях, звязаных з грамадзянскімі супольнасцямі, культурных падзеях. Немагчыма не ўзгадваць пра Нобелеўскую прэмію, якая была нададзена грамадзянскай супольнасці для Беларусі, менавіта падкрэслена, у асобе Алеся Бяляцкага.
Канешне, гэта вельмі значная падзея – падтрыманне ўвагі да Беларусі.
РР: Калі б ты тлумачыў сваім замежным калегам, хутчэй за ўсё ў цябе будуць пытацца, як бы ты каротка ахарактарызаваў, што такое “Вясна” – арганізацыя, створаная Алесем Бяляцкім, і чаму менавіта стваральнік гэтай арганізацыі атрымаў такую значную прэмію.
Андрэй Ягораў: Гэта нескладана патлумачыць, таму што “Вясна” – гэта арганізацыя-лідар у праваабарончым сектары Беларусі. Яна з тых арганізацый, якая была створаная амаль у сярэдзіне 90-гадоў і ўвесь гэты час яна займалася абаронай правоў чалавека ў Беларусі, і вельмі складана пераацаніць значнасць “Вясны” ў сэнсе падняцця ўвагі да Беларусі, падняцця ўнутрыпалітычных праблемаў з правамі чалавека ў Беларусі, якую выконвала “Вясна”.
“Вясна” вядомая. Пра “Вясну”, прынамсі ў маім коле знаёмых, якія звязаныя з грамадзянскай, экспертнай супольнасцю заходняй, там нікому не трэба тлумачыць, што такое “Вясна”.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя