Андрэй Юржыц прызначаны намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях
Андрэй Юржыц прызначаны намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 красавіка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Да гэтага моманту Андрэй Юржыц узначальваў галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны МНС.




