Анонс: 03-га cтудзеня „Госць Рацыі” – Юры Рававы
Міжнародная арганізацыя працы ў сувязі з масавымі парушэннямі правоў працоўных і ліквідацыі ўсіх незалежных прафсаюзаў у Беларусі пераважнай колькасцю галасоў прыняла рашэнне аб распрацоўцы мераў, якія могуць прымусіць Беларусь выконваць права працоўных на аб’яднанне. Але ж разам з гэтым для міжнароднай супольнасці відавочна, што афіцыйны Менск неабходна прымушаць выконваць амаль усе базавыя правы чалавека.
Вольга Сямашка пагутырала з прадстаўніком беларускай ініцыятывы „Рабочы Рух” Юрыям Рававым пра тое, над чым зараз працуе ініцыятыва „Рабочы рух”, ці засталіся ў Беларусі незалежныя прафсаюзы і наколькі эфектыўны Працоўны кодэкс, чаму не атрымалася ўсебеларуская забастоўка і чаму можа навучыць беларускіх працоўных вопыт Польшчы і Еўропы.

Перадачу „Госць Рацыі” з удзелам прадстаўніка беларускай ініцыятывы „Рабочы Рух” Юрыя Рававога, слухайце ў аўторак, 03-га студзеня на хвалях Беларускага Радыё Рацыя. Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 07.10 адпаведна.