Анонс: 14-га лютага «Госць Рацыі» – кіраўнік «Паспалітага Рушэння»!



У варшаўскім Беларускім доме падчас прэс-канферэнцыі Зянон Пазняк абвясціў аб стварэнні Рады бяспекі і дадаў, што вядуцца кансультацыі з прадстаўнікамі нацыянальна-дэмакратычных ініцыятываў Беларусі. Сярод патэнцыйных актывістаў Рады – прадстаўнікі ініцыятывы «Паспалітае Рушэнне», якое зусім нядаўна абвесціла аб сваім існаванні як незалежнага ўтварэння на тэрыторыі Польшчы і Літвы.

Вольга Сямашка пагутарыла з кіраўніком «Паспалітага рушэння», добраахвотнікам з пазыўным «Гусар» пра тое, якая галоўная мэта незалежнай ініцыятывы, ці можна казаць пра паўнавартасную мілітарызацыю беларускай дэмакратыі ў выгнанні, пра беларускі «французскі лёгіен», і якім чынам можа адбыцца непасрэднае вызваленне Беларусі.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам кіраўніка «Паспалітага рушэння», добраахвотніка з пазыўным «Гусар», слухайце ў аўторак, 14-га лютага на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 07.10 адпаведна.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя