Анонс: 15-га сакавіка „Госць Рацыі” – Сяргей Дубавец
Акурат 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі і Сусветны дзень спажыўца ў Беларусі ў сілу ўступае новая рэдакцыя Асноўнага закону краіны. З гэтага дня Лукашэнка ўжо не нясе персанальнай адказнасці за «дзеянні, здзейсненыя на пасадзе Прэзідэнта», у Беларусі пачынае кіраванне Усебеларускі народны сход, а сама краіна страчвае ядзерную нейтральнасць і дае Расеі мажлівасць легальнага размяшчэння на ўласнай тэрыторыі ядзернай зброі.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – публіцыстам і мысляром Сяргеем Дубаўцом пра тое, хто зараз кіруе Беларуссю, як вайна ва Украіне паўплывае на беларускія нацыятварэнне ды ідэнтычнасць, і якой, у межах наступаючага забароненага свята Дня Волі, будзе Беларусь надалей, пачынаючы з 15-га сакавіка:

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам публіцыста і мысляра Сяргея Дубаўца, слухайце ў аўторак, 15-га сакавіка на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 7.10 адпаведна.
Беларускае Радыё Рацыя