Анонс: 19-га ліпеня «Госць Рацыі» – Цімафей Авілін



У Беларусі ўвайшлі ў абарачэнне паштовыя маркі пад слоганам «Зорнае неба вачыма беларусаў» з серыі «Астраномія», на якіх паказаны сузор’і пад сваімі беларускімі народнымі назвамі.

Праект быў падрыхтаваны „Белпоштай” у супрацоўніцтве з менскім Планетарыям, а вось у яго аснову ляглі вынікі даследванняў аўтара-папулярызатара тэмы космасу ў Беларусі Цімафея Авіліна.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцeм Рацыі» – этнаастраномам Цімафеем Авіліным,  пра тое,  якое сусветнае значэнне мае запуск тэлескопа Джэймса Уэба (JWST) у космас, калі беларусы пераселяцца на Марс і наколькі лёгка можна пабачыць зорнае неба вачыма беларуса.  

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам этнаастранома Цімафея Авіліна, слухайце ў аўторак, 19-га ліпеня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 08.10 адпаведна.

Беларускае Радыё Рацыя