Анонс рэпартажу: „Героі не паміраюць”



14 маладых беларусаў злажылі свае галовы на ўкраінскай зямлі за свабоду Украіны. Двое з іх сталі Героямі Украіны. Усе яны добра ўсведамлялі, што за свабоднай Украінай паўстане і свабодная Беларусь. Іх імёны ніколі не будуць забыты. Гэта Міхась Жызнеўскі, Алесь Чаркашын, Віталь Ціліжэнка, Мікола Ільін, Канстанцін Дзюбайла, Ілля Хрэнаў, Аляксей Скобля, Зміцер Апанасовіч, Зміцер Рубашэўскі, Павел Суслаў, Іван Марчук, Васіль Грудовік, Васіль Парфянкоў, Вадзім Шатроў, кажа ксёндз Вячаслаў Барок:

– І калі ўглядацца ў гэтыя твары, у гэтыя партрэты, і калі таксама рабіць пэўную асацыяцыю з пэўнымі датамі іх жыцця, гераічных подзвігаў і смерці, то прыходзім да высновы што тая вайна, якую сёння мае Еўропа распачалася не 24 лютага ў гэтым годзе, яна распачалася значна раней. Яна распачалася як мінімум у 2014 годзе. Нягледзячы на тое, у якой няпраўдзе здольны жыць сучасны чалавек, мы сёння прыгадваем светлых людзей.

Шаноўныя слухачы Беларускага Радыё Рацыя, больш можна даведацца пра нашых загінулых ва Украіне ваяроў у рэпартажы «Героі не паміраюць». Які прагучыць сёння ў 15.10 па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней і ў нядзелю 31 ліпеня ў 12.10 па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней. Запрашаем вас на рэпартаж.

Беларускае Радыё Рацыя