Антон Янкоўскі стаў падазраваным па крымінальнай справе



Былы ўладальнік гарадзенскай крамы „Кубік” Антон Янкоўскі быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.19.10 і ч.2 арт.19.11 КаАП, а таксама 30 студзеня прызнаны падазраваным ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.361-1 КК „Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім”, паведамляе t.me/nebovkletku.

Пра гэта стала вядома з дакументаў, якія даслалі Вользе Бондаравай у адказ на яе просьбу правесці праверку. Янкоўскага затрымалі за рэгістрацыю ў чат-боце “План Перамога” і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў „Вконтакте”.