Апублікаваны індэкс свабоды прэсы-2023



Апублікаваны індэкс свабоды прэсы-2023: Беларусь апусцілася на чатыры пазіцыі.

Беларусь з пункту гледжання свабоды прэсы па-ранейшаму знаходзіцца ў чырвонай зоне, гэта значыць сітуацыя характарызуецца як «вельмі дрэнная».  У рэйтынгу, падрыхтаваным «Рэпарцёрамі без межаў» (RSF), Беларусь знаходзіцца на 157 месцы з 180 (год таму займала 153-ю пазіцыю).

У рэйтынгу за 2023 год адзначаецца, што ў 31 краіне сітуацыя ацэньваецца як «вельмі дрэнная», у 42 — «складаная», а яшчэ ў 55 — «праблематычная». У той жа час характарыстыку «добрая» ці «даволі добрая» атрымалі 52 краіны.

Беларускае Радыё Рацыя