Арганізацыя Amnesty International прынесла прабачэнні за тое, што яе даклад выклікаў «трывогу і гнеў»
Пра гэта гаворыцца ў лісце, які атрымала ад міжнароднай праваабарончай арганізацыі агенцтва Reuters.

Пры гэтым у арганізацыі падкрэслілі, што цалкам падтрымліваюць зробленыя раней высновы, адзначыўшы, што для іх «прыярытэтам у гэтым і любым іншым канфлікце з’яўляецца забеспячэнне абароны цывільных асоб».
Amnesty International таксама паведаміла, што выявіла ўкраінскія сілы побач з цывільнымі дамамі ў 19 украінскіх гарадах і вёсках, якія яна наведала. Тым самым байцы падвяргалі іх рызыцы абстрэлу з боку Расеі.У арганізацыі адзначылі, што тое, што яны зарэгістравалі парушэнні з боку УСУ, але гэта ніяк не апраўдвае дзеянні расейскіх сілаў. Даклад Amnesty International быў падвергнуты жорсткай крытыцы ва Украіне і на Захадзе.
Дырэктар украінскага офіса Amnesty Аксана Пакальчук звольнілася на знак пратэсту. Арганізацыю абвінавачвалі ў карупцыі, заказным характары дакладу, неабʼектыўнасці і прыраўноўванні ахвяры агрэсіі да агрэсара. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў публікацыю «амаральнай выбаркай», а Узброеныя сілы Украіны пазбавілі Amnesty International акрэдытацыі.