Арцём Лябедзька прызнаны палітвязнем
Арцём Лябедзька прызнаны беларускімі праваабаронцамі палітвязнем. У спіс таксама дадалі Вікторыю Гаўрыліну, Уладзіслава Папова, Антона Огія, Дзмітрыя Качаноўскага і Андрэя Баранава. Праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.
-

Фота з Facebook Анатоля Лябедзькі
Арцём Лябедзька, сын былога лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а цяпер дарадцы Ціханоўскай Анатоля Лябедзькі. Спачатку Арцём быў пад адміністрацыйным арыштам, а пасля на яго распачалі крымінальную справу па артыкуле “фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці”.
Беларускае Радыё Рацыя