Асуджанага за “тэрарызм” пенсіянера зноў будуць судзіць



Суд Ленінскага раёна Гародні 1 верасня 2022 года асудзіў 70-гадовага пенсіянера з Нясвіжа Васіля Дземідовіча да шасці гадоў калоніі са штрафам у 50 базавых велічынь.

Таксама з пенсіянера пастанавілі спагнаць маральную кампенсацыю пацярпелым ў суме 32-х тысяч беларускіх рублёў. Яго абвінавацілі ў абразах прадстаўніка ўлады, суддзі, Лукашэнкі і арганізацыі масавых беспарадкаў.

Заўтра, 31 студзеня, у Дзяржынску адбудзецца чарговы суд над пенсіянерам. Яго абвінавачваюць паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Пра Дземідовіча стала вядома выпадкова, са спісаў КДБ. Ён з’яўляецца самым пажылым беларусам, уключаным у спіс “тэрарыстаў”.