Асуджаны супрацоўнікі аддзела ідэалогіі БМЗ
Асуджаны супрацоўнікі аддзела ідэалогіі Беларускага металургічнага завода.

Марыя Бажынская атрымала штраф (640 рублёў), а Дзмітрый Арцёменка — 12 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе @flagshtok. Бажынская — адказная сакратарка газеты „Металург”, а Арцёменка — сацыёлаг (ён таксама з’яўляецца дзіцячым футбольным трэнерам у клубе „Юніёр”, дадае „Трыбуна”).
Пра іх затрыманне на працоўным месцы стала вядома 30 жніўня. На БМЗ прыязджалі амапаўцы. За што судзілі затрыманых, пакуль невядома. Але падобныя масавыя затрыманні і суды адбываюцца па ўсёй Беларусі. Звычайна яны звязаны з актыўнасцю ў сацсетках, якая трактуецца як „распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” і „несанкцыянаванае пікетаванне”.
Беларускае Радыё Рацыя