Аўтара праграмы BelScan асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі



У Менскім гарадскім судзе вынеслі прысуд палітзняволенаму Арцёму Мазаніку, праграмісту, які распрацаваў у 2020 годзе мабільную аплікацыю BelScan.

Арцёма Мазаніка затрымалі 12 студзеня 2022 году ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, за ўдзел у дзвюх акцыях пратэсту. Таксама яго абвінавацілі ў незаконным зборы і распаўсюдзе персанальных звестак, закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, дапамаганні ў распальванні варожасці.Арцёма Мазаніка, паводле інфармацыі следства, затрымалі 14 студзеня, а ў канцы ліпеня КДБ унёс яго ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Да суду яго ўтрымлівалі ў СІЗА-1 Менску. Суд прызнаў Арцёма Мазаніка вінаватым і прызначыў яму пакаранне тэрмінам 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.