Бар-менеджар Яўген Кузняцоў выйшаў на волю, лёс астатніх затрыманых невядомы



Выйшаў на волю вядомы менскі бар-менеджар Яўген Кузняцоў, піша CityDog. Яго затрымалі два тыдні таму.

Яўген Кузняцоў — дзейны бармен, кіраўнічы партнёр культурнай пляцоўкі Lo-Fi Social Club, якая прыняла рашэнне пра закрыццю ў пачатку сакавіка 2022 года.

Апошнія некалькі месяцаў Яўген займаўся перазапускам праекта рок-клуба T.N.T. Прычыны ягонага затрымання пакуль невядомыя. Мяркуючы па ўсім, Яўген Кузняцоў быў асуджаны па «адміністратыўцы». Увесь тыдзень пасля затрымання Яўгена Кузняцова мінскія бармэны і ўладальнікі ўстаноў абмяркоўвалі, што рабіць. Праваабаронцы распавядалі, што вядома пра затрыманне як мінімум трох бармэнаў. Колькі было іх затрымана напраўду, ніхто не ведае.

Аднак, як стала вядома CityDog, усе затрыманыя прысутнічалі ў тэлеграм-чаце супольнасці бармэнаў і супрацоўнікаў устаноў. Чат уключаў у сябе каля 1500 чалавек і быў прызначаны выключна для абмену працоўным вопытам.