Баранавіцкага актывіста з інваліднасцю трэцяй групы асудзілі да 4,5 гадоў калоніі



Баранавіцкага актывіста з інваліднасцю трэцяй групы асудзілі да 4,5 гадоў калоніі.

У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы быў агучаны прысуд былому байкеру і актывісту Ігару Шумілаву — чатыры з паловай гады зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Палітвязня прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за чатыры малюнкі ў Аднакласніках. Суддзя Мікалай Кміта разглядзеў справу за адну гадзіну.

Паводле следства, Шумілаў апублікаваў чатыры пасты ў Аднакласніках з сатырычнымі малюнкамі, у якіх следства разгледзела абразу Лукашэнкі і прадстаўнікоў улады, а таксама паклёп на Лукашэнку.

Ігар мае інваліднасць трэцяй групы — 10 гадоў таму ён трапіў у ДТЗ і згубіў нагу, а таксама праз гэта мае сур’ёзную праблему з правай рукой. У мужчыны ёсць 11-гадовы сын.

Крыніца: t.me/viasna96