Бард Андрэй Мельнікаў выйшаў на волю
Бард Андрэй Мельнікаў выйшаў з ІЧУ Менскага раёна пасля 10 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе reform.by са спасылкай на «Новы час».
Нагадаем, Андрэя Мельнікава затрымалі, калі ён прыйшоў па выкліку да ўчастковага. На барда склалі пратакол за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацсетцы «Аднакласнікі».
