“Бацькаўшчына” пачне пошукі



У сярэдзіне ліпеня вайскоўцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь разам з пошукавай групай “Бацькаўшчына”, якой кіруе Аляксандр Дударонак, распачынаюць пошукі парэшткаў воінаў Другой сусветнай вайны.

Гэтыя пошукі распачнуцца на тэрыторыі Слонімскага, Зэльвенскага, Дзятлаўскага, Свіслацкага і Пружанскага раёнаў.

Асабліва актыўна будуць весціся пошукі загінулых савецкіх воінаў каля вёскі Азярніца Слонімскага раёна. Там з 30 чэрвеня да 1 ліпеня 1941 года ішлі моцныя баі з гітлераўцамі. Загінула шмат савецкіх салдат. Пасля баёў іх немцы фатаграфавалі і працягвалі наступаць. Вось некалькі тых фотаздымкаў.

Беларускае Радыё Рацыя