Беларусь пагадзілася перадаць Сафію Сапегу ў Расею



Беларусь накіравала ў Міністэрства юстыцыі РФ згоду на перадачу Сафіі Сапегі ў Расею, піша ТАСС.

Генпракуратура Беларусі не бачыць перашкодаў для перадачы Сапегі Маскве, каб яна адбывала пакаранне ў Расеі, заявіў прадстаўнік гэтага ведамства.

Некалькі дзён таму Сафію Сапегу ў калоніі наведваў расейскі консул, якому яна дала згоду на перавод у Расею.

Сафія Сапега — грамадзянка Расеі. Яе затрымалі разам з Раманам Пратасевічам 23 траўня 2021 года, калі ўлады Беларусі прымусова пасадзілі ў Менску самалёт кампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню. У траўні 2022 года яе асудзілі на 6 гадоў за адміністраванне „Чорнай кнігі Беларусі”. Праваабаронцы прызналі Сафію палітзняволенай.

Беларускае Радыё Рацыя