Беларусь — самая небяспечная краіна Еўропы для прэсы



Сёння адзначаецца Сусветны дзень свабоды друку.

3 траўня абвешчаны Сусветным днём свабоды друку. Адна са шматлікіх свабодаў, якая актыўна вынішчаецца беларускімі ўладамі. За рэалізацыю права на свабоду інфармацыі ў Беларусі ліквідуюць незалежныя медыя, на сённяшні дзень у няволі знаходзіцца 33 прадстаўнікі медыя.

У 1993 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 3 траўня Сусветным днём свабоды друку.

Дзяржавы-сябры ЮНЕСКА прапанавалі для адзначэння Міжнароднага дня свабоды друку абраць дату 3 траўня невыпадкова. У гэты дзень у 1991 годзе ў сталіцы афрыканскай  Рэспублікі Намібія — горадзе Віндхуку — была падпісана дэкларацыя па садзейнічанні забеспячэнню незалежнасці і плюралізму афрыканскага друку. Прымалася Віндхукская дэкларацыя падчас адмысловага семінара, арганізаванага ЮНЕСКА і Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. 

Праз адзначэнне Дня свабоды друку ААН прадастаўляе міжнароднай супольнасці магчымасць аддаць даніну памяці прафесійным супрацоўнікам сродкаў масавай інфармацыі, якія загінулі падчас выканання сваіх абавязкаў, умацоўваючы рашучасць забяспечыць ахову і бяспеку журналістаў ва ўсім свеце.

З траўня ўручаецца Сусветная прэмія ЮНЕСКА імя Гільерма Кана за ўнёсак у справу свабоды друку, заснаваная ў 1997 годзе ў памяць пра рэдактара калумбiйскай штодзённай газеты «El Espectador». Гильерма Кана быў забiты ў1986 годзе за крытыку магутных наркакартэляў якiя дзейнiчалi ў яго краiне.

Прэмiя ўручаецца асобам цi арганiзацыям, якія зрабілі ўнёсак у абарону свабоды выказвання меркаванняў у розных краінах свету, асабліва, калі іх дзейнасць спалучана з небяспекай для жыцця.

Вясна