Беларуса затрымалі ў Расеі за «дыскрэдытацыю» расейскага войска



Грамадзяніна Беларусі затрымалі ў Растоўскай вобласці РФ за крытыку расейскага войска і вайны з Украінай, паведамляе ІА «Дон 24» са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах.

33-гадовы жыхар беларускага горада Новыя Дактаровічы Капыльскага раёна дастаўлены ў цэнтр часовага ўтрымання замежнікаў пры МУС РФ у Новачаркаску. Такое рашэньне прыняў гарадскі суд. Потым наш суайчыннік будзе дэпартаваны з Расеі.

«Раней беларус адбыў пакаранне ў адной з папраўчых устаноў рэгіёна. У кастрычніку 2022 года данскі ГУФСІН прыняў рашэнне забараніць мужчыну ўезд у Расею тэрмінам на тры гады», – распавяла крыніца.

reform.by