Беларусам дазволяць тры дні заставацца дома без бальнічнага



У Беларусі наймальнікі маюць права вызваліць работніка ад работы ў сувязі з яго хваравітым станам не больш як на 3 каляндарныя дні сумарна без прадастаўлення работнікам лістка непрацаздольнасці. Пра гэта заявіла кіраўніца камітэта па ахове здароўя Менгарвыканкама Алена Богдан, паведамляе БелТА. На заканадаўчым роўні гэта замацавана дапаўненнямі ў пункт 14 указа нумар 143 „Аб падтрымцы эканомікі”, які дзейнічае з 8 студзеня 2021 года.

Яна адзначыла, што, вызваляючы работніка ад яго абавязкаў на 3 дні без бальнічнага, наймальнікі садзейнічаюць зніжэнню нагрузкі на паліклінікі.

„Часам дастаткова аднаго-трох дзён пры лёгкіх формах ВРВІ, каб палячыцца, не наведваючы паліклінікі”, – заявіла Богдан. Яна папрасіла наймальнікаў падтрымаць такую сістэму.

Фота: 1prof.by