Беларуска-шведскім кружкам „Актыўным Быць Файна” спаўняецца год!



Год – столькі часу беларуска-шведскія кружкі Актыўным Быць Файна існуюць у Літве.

Гэта вымушаная эміграцыя ініцыятывы, раней яна дзейнічала на тэрыторыі Беларусі, – распавяла адная з арганізатарак Ксенія Літвінава:

– АБФ гэта арганізацыя нефармальнай адукацыі. Мы займаемся шведскімі гурткамі, і рознымі навучальнымі мерапрыемствамі для дарослых і дзяцей. Арганізацыя існуе ўжо 7 год.

Актыўным Быць Файна пазіцыянуе сябе як першая ў Беларусі арганізацыя сучаснай народнай адукацыі. Цяпер філіялы з’явіліся ў Літве, Грузіі ды Малдове.

Беларускае Радыё Рацыя