Беларуска стварыла праект пра жыццё дзяцей у эміграцыі



Беларуска стварыла праект, які распавядае пра жыццё дзяцей у эміграцыі. Героі з розных куткоў Беларусі, самаму малодшаму – 2 гады. І натуральна, ёсць тыя, хто за свой пакуль невялікі жыццё шлях паспеў перажыць ужо не адну рэлакацыю.


“Зараз я імкнуся запісаць больш гісторый пра падвоеную эміграцыю. Пра дзяцей, якія пакінулі Беларусь і з’ехалі ва Украіну, і пакінулі Украіну праз вайну”,
– кажа заснавальніца праекта “Дзяцінства ў эміграцыі” Аксана Дабрыянец:

Я не дзялю гісторыю на важныя, больш важныя і менш важныя. Але зараз такі час, што трэба больш запісваць гэтых гісторый, таму што, калі пачаўся хейт беларусаў, тое, што з іх тэрыторыі ляцяць ракеты, ідуць танкі, нашы дзеці больш адказвалі за гэта. Напрыклад, маё дзіця ў эміграцыі ў польскай школе сустрэлася з дыскрымінацыяй па нацыянальнай прыкмеце, і яе нават хлопчык-украінец пабіў. Таму я вырашыла, што больш гэтых гісторый трэба запісаць, каб людзі разумелі, што мы нявінныя, нашы дзеці нявінныя і мы рабілі ўсё, што было магчыма.

Падтрымаць праект можна праз замову кубка альбо торбы з лагатыпам праекта, а таксама праз спасылку: https://patreon.com/kidsemigrationfromBelarus?utm_medium=clipboard_copy&utm_source=copyLink&utm_campaign=creatorshare_creator.
Сачыць за праектам можна па спасылцы: https://t.me/emigrationkids

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя