Беларускага экс-палітвязня Івана Красоўскага не будуць дэпартаваць з Украіны



Суд задаволіў апеляцыю беларускага экс-палітвязня Івана Красоўскага: яго не будуць дэпартаваць з Украіны.

Фота: MaksLongLive

Пра гэта паведаміла ў сваім тг-канале Ірына Лукашэнка. „Рашэнне — апеляцыйную скаргу задаволіць! Заяву аб адмене рашэння пра прымусовае вяртанне — задаволіць!” — піша яна.

У першыя ж дні пратэстаў 2020-га года Івана Красоўскага, якому на той час было 18 гадоў, затрымалі і жорстка збілі. У выніку ён трапіў у лякарню і доўгі час перамяшчаўся на інвалідным вазку. У лютым 2021 года хлопцу прысудзілі тры гады “хіміі”, але ён з’ехаў з Беларусі.

Яшчэ ў 2021-м Іван падаваў дакументы на “бежанства” ва Украіне, але ўлады вырашылі дэпартаваць яго. Цяпер гэтае рашэнне адмененае.

Беларускае Радыё Рацыя