Беларускага футбаліста затрымалі наўпрост на трэніроўцы
Беларускага футбаліста затрымалі наўпрост на трэніроўцы — партнёры думалі, што гэта розыгрыш яго нявесты, але і яна таксама патрапіла за краты.

„Трыбуна” паведамляе пра затрыманне 23 сакавіка футбаліста ФК „Макслайн” Цімафея Лукашэвіча — на трэніроўку каманды ў Менску заявіліся сілавікі, якія і забралі хлопца.
Разам з Лукашэвічам затрыманая і яго нявеста — Кацярына. Па інфармацыі выдання, пазней Цімафею і Кацярыне прызначылі па 10 сутак адміністрацыйнага арышту (што прад’явілі пары — невядома).