Беларускаму ветэрану вайны патрэбная дапамога
Асацыяцыя беларускіх ветэранаў у супрацы з Фондам BYSOL просіць падтрымкі для чарговага ветэрана – беларускага добраахвотніка ва Украіне – ваяра з пазыўным «Санітар», які браў удзел у баях за Мікалаеў, Херсон і Запарожжа, узнагароджаны медалём «Україна – понад усё!» і медалём „За мужнасць пры выкананні спецзадач”.
Кажа сузаснавальнік Асацыяцыі беларускіх ветэранаў Андрэй Кушняроў:
-Гэты баец узнагароджаны двума медалямі. Сапраўды, ён патрабуе дапамогі, бо првёў вялікую колькасць часу на заданнях, высока ацэнены камандаваннем. Яму дапамагчы ўладкавацца “на грамадзянцы” дастаткова праблематычна, як і многім у мірны час у мірнай краіне. На дадзены момант рана казаць пра нейкія планы – чалавекук спачатку трэба прайсці рэабілітацыю.
Беларускаму ветэрану з пазыўным «Санітар», які зараз знаходзіцца ў Польшчы, патрэбна дапамога ў памеры 2500 еўра, у тым ліку на лекаванне і рэабілітацыю пасля моцнай траўмы калена і для аднаўлення слыху пасля кантузіі.
Падтрымаць ветэрана – беларускага добраахвотніка на Украіне можна ТУТ.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Андрэя Кушнярова і Асацыцыі беларускіх ветэранаў

