Беларуская грэка-каталіцкая царква атрымала ад Рыма новы статус



Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч паведаміў, што Папа Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для каталікоў візантыйскага абраду ў Беларусі і прызначыў архімандрыта Сяргея Гаека на пасаду ардынарыя — пра гэта паведамляе канал «Грэка-каталікі Беларусі».

Такое рашэнне было абвешчана ў Рыме 30 сакавіка. Гэта азначае падвышэнне статусу беларускай грэка-каталіцкай царквы, якая ўжо некалькі дзесяцігоддзяў чакае прызначэньня біскупа для свайго кіравання.

Рашэнне Папы Францішка — гэта крок на шляху да атрымання статусу дыяцэзіі.