Беларускі аўтобус перавярнуўся ў Польшчы (абноўлена)



МЗС Беларусі паведаміла, што ў выніку ДТЗ з беларускім аўтобусам у Польшчы 7 чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

„Трое з іх знаходзяцца ў дзвюх бальніцах горада Любліна. У пагрозлівым для жыцця стане ніхто не знаходзіцца”, – удакладніла знешнепалітычнае ведамства ў Twitter.

* * *

Здарэнне адбылося ўначы пад Люблінам. У аўтобусе ехалі 37 пасажыраў з Беларусі. Устаноўлена, што кіроўца аўтобуса, імаверна, не скарэктаваў хуткасць з улікам дарожных умоваў, аўтобус вылецеў у кювет і перавярнуўся на бок.

Польскія медыя называюць розную колькасць пацярпелых, якіх даставілі ў бальніцы: ад 7 да 10.

Вядома, што аўтобус накіроўваўся з Беларусі ў Італію.

Беларускае Радыё Рацыя