Беларускі дызайнер стварыў тэлеграм-напамін пра палітвязняў у краіне



Тэлеграм-бот «Лічба Нуль» скончыць сваё існаванне, калі ў Беларусі не застанецца палітычных зняволеных, кажа Уладзімір Маляўка.

Для свайго бота вырашыў браць лічбы з сайта праваабарончага цэнтра «Вясна». На думку Уладзіміра Маляўкі, бот стане напамінам «усім нам, асабліва тым, хто з’ехаў, пра тое, што ў краіне нічога не скончылася, рэпрэсіі працягваюцца». «Праект жыве, толькі пакуль ёсць «палітзэкі», як толькі іх не стане – праект прыйдзе да свайго лагічнага фінішу», – кажа дызайнер.

Бот дасылае паведамленні кожны раз, калі колькасць палітвязняў мяняецца.