Беларускі валанцёр: Не відаць, што ідзе вайна, людзі адвыклі ад гэтага



Сітуацыя ва Украіне мяняецца да лепшага, контрнаступ працягваецца. Хаця да перамогі яшчэ вельмі далёка, — у гэтым перакананы беларускі валанцёр Кірыл, што ў ваенны час працягвае перабываць на ўкраінскай тэрыторыі:

— Дагэтуль я ў цэнтральнай частцы Украіны: маленькі населены пункт, нават не абласны цэнтр. З места не відаць, што ідзе вайна, нейкія людзі, можна сказаць, адвыклі ад гэтага. Пра вайну хіба нагадвае толькі паветраная трывога, і, часам, гук украінскай авіяцыі, гук самалётаў у небе.

Вайна ва Украіне ідзе 521 дзень. Украінскае войска надалей здзяйсняе контрнаступ, але падрабязнасцяў няма.

Беларускае Радыё Рацыя