Беларускія і расейскія экаактывісты падвялі вынікі дзяржрэпрэсій у сваёй сферы на фоне вайны ва Украіне



Беларускія і ўкраінскія экаактывісты правялі супольную анлайн-сустрэчу ў межах серыі «Экалагічныя наступствы ўварвання Расеі ва Украіну».

Тэмай размовы стаў пераслед экалагічных актывістаў у Расеі і Беларусі да і пасля пачатку ваеннага ўварвання ва Украіну. Сітуацыю са становішчам экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі агучылі прадстаўніца арганізацыі «Экадом» Марына Дубіна:

– Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў Беларусі працягнулася хваля рэпрэсій у дачыненні і да асобных актывістаў грамадзянскай супольнасці і арганізацый, але з’явілася такая новая форма пераследу, як крымінальная справа за перадачу інфармацыі аб перамяшчэнні расейскай ваеннай тэхнікі, або такіх фатаграфій

Пра рэпрэсіі супраць экаактывістаў у Расеі распавў каардынатар праграмы Расейскага сацыяльна-экалагічнага саюзу па падтрымцы экаактывістаў Віталь Серветнік:

– У 22 годзе мы зафіксавалі больш за 300 новых эпізодаў ціску на нашых экаактывістаў. Зразумела, што некаторыя актывісты падвяргаліся ціску не адзін раз, гэта адбываецца даволі часта. Таксама былі зафіксаваны 19 арганізацый, і 25 рэгіёнаў краіны, дзе тыя ці іншыя выпадкі ціску былі зафіксаваны.

Акрамя гэтага падчас анлайн-сустрэчы былі агучаны далейшыя супольныя планы па маніторынгу экасітуацыі па ўсім рэгіёне на фоне вайны ва Украіне. Большасць экаактывістаў з Беларусі і Расеі пры гэтым вымушана працуе ў выгнанні за межамі сваіх краін.

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя