Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 13 чалавек



Беларускія праваабаронцы прызналі палітычныямі зняволенымі яшчэ 13 чалавек.

Фота poglyad.tv

Гэта Юлія Макась, Станіслаў Рачыцкі, Максім Сафонаў, Яўген Маляўка, Аліна Аўдзіенка, Кацярына Халавурт, Яна Барысовіч, Тацяна Барысовіч, Анастасія Малашук, Аляксей Кедыш, Марк Бернштэйн.

Усіх названых заключылі пад варту па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Яшчэ двое – Вадзім Дзенісенка і Мікіта Хількевіч дадаткова асуджаныя па арт. 341 (Апаганванне збудаванняў і псаванне маёмасці). Праваабаронцы лічаць іх пераслед палітычна матываваным і патрабуюць неадкладна вызваліць іх з-пад варты і спыніць крымінальны пераслед.

Агулам на 29 сакавіка беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі ўжо 1111 чалавек.