Беларускія журналісты выйгралі справу супраць Беларусі ў ААН
У Камітэт ААН па правах чалавека праз сваіх прававых адвакатаў звярталіся Таццяна Смоткіна, Зміцер Лупач, Тамара Шчапёткіна і Ларыса Шчыракова.

Сутнасць скаргі палягала ў тым, што Беларусь парушыла правы журналістаў на свабоду выказвання думкі. Краіна прыцягнула гэтых журналістаў да адказнасці і наклала на ўсіх штрафы быццам за распаўсюджванне прадукцыі СМІ без адпаведнай акрэдытацыі. Пасля разгляду справы там прызналі парушэнне іх правоў на законнае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю.
Цяпер Беларусі трэба кампенсаваць журналістам усе выдаткі. Але падобныя рашэнні носяць для краіны рэкамендацыйны характар.
Крыніца: БАЖ