Беларускую моладзь чакаюць у Школе маладых рэфарматараў



Цэнтр новых ідэй распачаў набор у Школу маладых рэфарматараў 2023. У Школу запрашаецца моладзь ад 18 да 30 гадоў, якая жадае паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычна-арганізацыйныя навыкі.

Кажа каардынатарка адукацыйных праектаў Цэнтра новых ідэй Дар’я Рублеўская:

– Школа маладых рэфарматараў – гэта такая флагманская, легендарная праграма адукацыйнага Цэнтра новых ідэй з абноўленым фарматам. Будзе анлайн-частка, але пры гэтым будзем заахвочваць, каб і афлайн сустрэчы адбыліся. Праграма прадугледжвае навучальную частку, як Школа маладых рэфарматараў. Адкрыць куты, з якіх яшчэ можна глядзець на беларускую дзяржаву, на беларускае грамадства і развіваць у сабе скілы і візію рэфарматарства. У нашай праграме ўдзельнічаюць эксперты і эксперткі, якія працавалі не толькі на тэарэтычным узроўні доўгі час, але якія валодаюць сапраўднымі практычнымі ведамі ў сваёй сферы.

Навучанне ў Школе маладых рэфарматараў 2023 пройдзе ў анлайн-форме з 19 красавіка па 27 мая. Дэдлайн падачы заявак – 16 красавіка.

Падрабязнасці тут:

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Цэнтра Новых Ідэй