Беларусы пачалі атрымліваць позвы па смс
Ваенкаматы пачалі рассылаць позвы праз смс. Афіцыйнага каментара, наколькі масавая гэтая практыка і чым выклікана выкарыстанне новых тэхналогій, пакуль не паступала. Атрымаць аператыўны адказ у Міністэрстве абароны не ўдалося, у прэс-службе ведамства парталу Tochka.by паабяцалі растлумачыць сітуацыю ў найбліжэйшы працоўны дзень. У Мінабароны дадалі, што абтэлефаноўваюць ваеннаабавязаных. Часцей за ўсё тых, хто знаходзіцца ў „запасе”, для ўдакладнення звестак.
Мінабароны Беларусі расказала аб тым, для чаго будуць выклікаць людзей у ваенкаматы. У ведамстве адзначылі, што ўсе мерапрыемствы праводзяцца для ўдакладнення і зверкі наяўных звестак. Міністэрства асобна акцэнтавала ўвагу на тым, што для такой працэдуры неабходны асабістыя зносіны.
„Мерапрыемствы ваенна-ўліковай работы маюць выключна планавы характар, іх завяршэнне плануецца да канца бягучага года”, – запэўнілі ў ведамстве.