Беларусы пачалі больш актыўна вывучаць замежныя мовы



Беларусы сталі больш вучыць замежных моваў, пра гэта паведамляе партал Myfin. Традыцыйна высокі попыт назіраецца на англійскую мову, таксама беларусы ўнутры краіны аддаюць перавагу польскай і чэшскай мовам.

А якія мовы вывучаюць беларусы у Польшчы? Спыталі рэпетытара з Украіны Сафію Васілеўскую, якая ўжо шмат год выкладае англійскую і польскую мову ў Варшаве.

Увогуле заўсёды было шмат беларусаў на польскую мову. Як пачалася вайна ва Украіне, то стала ў нас значна больш людзей. І з Украіны, таксама з Беларусі, хочуць навучацца. Зараз навучаюцца пераважна па двое, або ў групах.

Сафія адзначае, што шмат якія рэпетытары польскай мовы зараз адкрываюць групавыя заняткі на два, тры і нават чатыры чалавекі, бо проста не хапае часу, каб правесці заняткі з усімі жадаючымі індывідуальна. Словы настаўніцы пацвярджаюць і лічбы. Па афіцыйных дадзенных на жнівень беларусы сталі другой па колькасці групай замежнікаў у Польшчы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя