Беларусы перасядуць на ровары?



Усё больш беларусаў у вялікіх гарадах абіраюць ровар як транспартны сродак.

У менскім “Доме друку” адбылася прэс-канферэнцыя, у час якой быў прадстаўлены новы праект, які тычыцца развіцца гарадскога роварнага руху.

Гаворыць старшыня праўлення Менскага роварнага таварыства Павел Гарбуноў:

У нас была прэс-канферэнцыя старту праекта развіцця гарадскога роварнага руху ў Беларусі. Гэта даволі амбіцыйны праект, які фінансуецца Еўрапейскім звязам і рэалізуецца дзвюма арганізацыямі: намі – Менскім роварным таварыствам – і Цэнтрам экалагічных рашэнняў. Задача праекта – цягам наступных двух з паловай гадоў дапамагчы вырашыць дзяржаве, гарадам і гарадскім актывістам тыя праблемы, якія зараз ёсць на шляху развіцця роварнага руху.

Праект, які рэалізуецца ў Беларусі з дапамогай Еўразвязу, прэзентавалі менэджэр праграмы Дэлегацыі Еўразвязу ў Беларусі Філіп Бернар, кансультант Міністэрства спорту і турызму Марына Масташова, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск   

Фота аўтара