Беларусы працягваюць актыўна з’язджаць з роднай краіны



У Беларусі паток збягаючых ад рэжыму не спыняецца па прычыне не сціхаючых рэпрэсій супраць нязгодных з рэжымам грамадзян.

З´язджаюць у еўрапейскія краіны перадусім людзі маладыя, адукаваныя і таленавітыя. Толькі рэжым не бачыць у гэтым трагедыі і працягвае палохаць голадам і холадам у Еўропе наіўных беларускіх грамадзян, кажуць Уладзімір і Ганна Зубрыцкія, якія не так даўно прыехалі ў Нямеччыну:

– Прыгожа, культурна – усё спадабалася.

Сустракаюцца людзі, якія могуць дапамагчы ў цяжкія хвіліны, калі ты гэтага ўвогуле ні ад каго не чакаеш. Прадуктаў тут хапае – на любы кашалёк і на любыя пажаданні. Ніхто тут не замярзае. Гэта хлусня і ілжывая прапаганда.

Ганна Зубрыцкая – выкладчыца нямецкай мовы, Уладзімір – выдатны аўтамеханік. У сям´і падрастаюць дзве дзяўчынкі. Яны знойдуць сябе ў Нямеччыне. Для Беларусі – гэта вялікая страта. Толькі сённяшнім дачаснікам пры ўладзе не даходзіць.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя