Беларусы працягваюць масава з’язджаць з Радзімы цэлымі сем’ямі
Беларусы працягваюць масава з’язджаць з Радзімы цэлымі сем’ямі. Як гэта адбылося і з сям’ёй Юліі Гоган. Яе сям’я пераехала ў Беласток. У Польшчы Юлія стала студэнткай Беларускай Акадэміі і з наступнага тыдня ў яе пачынаюцца заняткі.

Кажа Юлія:
– Мы атрымалі гуманітарную візу па той прычыне, якую хіба ўсе разумеюць, і з’ехалі сюды ўсёй сям’ёй. Бо ў нашай Беларусі сядзець і чакаць, калі да цябе хтосьці прыйдзе – было страшна. Страшна за сябе, за дзяцей. Дзяцей між іншым таксама гнабілі, боі яны мелі зусім іншую думку. Мяне на працы таксама. Таму і прынялі такое рашэнне, каб з’ехаць усёй сям’ёй.
Студэнты Беларускай Акадэміі маюць тыя ж самыя правы, як і іншыя студэнты польскіх вышэйшых навучальных установаў. У тым ліку легальнае пражыццё ў Польшчы. Заняткі ў Акадэміі адбываюцца анлайн.
Беларускае Радыё Рацыя