Беларусы працягваюць пісаць палітвязням
Лісты да палітвязняў працягваюць пісаць беларусы. Ці дойдзе ліст ці паштоўка да адрасату цяпер не з’яўляецца галоўным пытаннем.

Гэта спроба дэманстрацыі да кіраўнікоў папраўчых устаноў, што асуджаныя па крымінальных палітычна матываваных справах нікім не забытыя, – распавяла валанцёрка Алена:
– Пісаць трэба, нават калі няма адказаў, я так лічу. Нават калі я пішу і ведаю, што ім не аддадуць, то хаця б той, які цэнзуруе, штосьці пачытае і магчыма штосьці вынесе для сябе. Я пішу тым, у каго нуль сяброў, можа быць ім і пішуць, можа быць людзі цяпер на сайтах не рэгіструюцца, я не буду казаць, я стараюся пісаць тым людзям, якім могуць баяцца пісаць.
Суразмоўца дадала, што апошнім часам яна стараецца больш дасылаць паштоўкі з кароткім тэкстам, а не пісаць лісты. І перакананая, што так павялічваецца шанец, што карэспандэнцыя дойдзе да адрасата.
Беларускае Радыё Рацыя