Беларусы сабралі грошы на адваката для палітзняволенай Галіны Дзербыш



Беларусы за чатыры дні сабралі грошы на адваката для палітзняволенай пенсіянеркі Галіны Дзербыш.

Галіна Дзербыш

Пра гэта паведміла дачка Галіны. Як прыгадвае “Вясна”, запазычанасць за паслугі адваката складала 9 тысяч 800 рублёў.

Пенсіянерка Галіна Дзербыш — фігурантка “справы Аўтуховіча”, якую днямі асудзілі да 20 гадоў калоніі і 700 базавых велічынь штрафу. Галіну абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Жанчына цалкам не прызнала сваю віну. Дзербыш мае інваліднасць другой групы, у яе анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам. Яна надалей знаходзіцца ў турме №1 у Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя