Беларусы сабралі грошы на падарункі 128 дзецям палітвязняў



Беларусы сабралі грошы на падарункі 128 дзецям палітвязняў.

Фонд „Байсол” запусціў збор на калядныя падарункі дзецям палітвязняў.

„Яшчэ тыдзень таму ў нас былі грошы толькі на 33 падарункі дзецям палітвязняў, а ўжо сёння мы аплачваем 128! Вялікі дзякуй за актыўны ўдзел Арцёму Шрайбману і “Вясне”. Дзякуючы вашым пастам/рэпостам, атрымалася хутка сабраць амаль 10 тысяч еўра. Беларуская салідарнасць па-ранейшаму працуе. Нам засталося сабраць суму яшчэ на 56 падарункаў, і мы заклікаем усіх далучацца да каляднай кампаніі данатам/лайкам/рэпостам”, — напісаў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.

Агульная сума збору — 18 400 еўра. На кожнае дзіця будзе выплачана па 100 еўра (калі збярэцца больш за заяўленую суму, то перавядуць болей).