Беларусы ў ЗША працягваюць дапамагаць Украіне



Акцыі і канцэрты салідарнасці ў падтрымку Украіны надалей ладзяць беларусы ЗША. Яны перакананыя, што разам з украінскім пытаннем цяпер вырашаецца і беларуская будучыня, – распавяла беларуска Юлія Калбыка:

– Шкада, што сітуацыя застаецца складанай для ўсіх. Я прымаю ўдзел ў праектах, якімі займаецца некамерцыйная арганізацыя ўкраінская. Да вайны арганізацыя займалася падтрымкай ветэранаў Другой сусветнай вайны тут, у ЗША. А ў сувязі з апошнімі падзеямі адна з супрацоўніц арганізавала праект „Дапамога пажарным Украіны”.

Беларуска Юлія Калбыка перакананая, што адзін з дадатковых спосабаў умацавання беларускай дыяспары – гэта правядзенне сустрэч на культурніцкія тэмы. Апошні прыклад – сумеснае святкаванне Купалля.

Беларускае Радыё Рацыя