Беларусы ўцякаюць ад рэжыму Лукашэнкі, каб ваяваць за Украіну
З Беларусі не спыняецца паток уцекачоў. Асабліва зараз бягуць маладыя людзі, якія баяцца трапіць на вайну ва Украіну на боку Расеі праз мабілізацыю.

Яны аддаюць перавагу палку Каліноўскага, кажа добраахвотнік Аляксандр:
– Я лічу, што мы ўжо проста дайшлі да апошняй кропкі. Я думаю, што вайна ў Беларусь прыйдзе з вялікай верагоднасцю. Лукашэнку проста не «адвярцецца» ад удзелу. А я хачу ваяваць на баку тых, пазіцыю каго я лічу слушнай.
Больш пра тое, што вымушае маладых беларусаў ехаць ваяваць ва Украіну на баку ўкраінцаў, слухачы Радыё Рацыя змогуць пачуць у публіцыстычнай перадачы „Мы бачым” у 18.10 па беларускім часе, па польскім – на 2 гадзіны раней.
Беларускае Радыё Рацыя