Беларусы Варшавы: Беларускаму Чырвонаму Крыжу ганьба тройчы



Беларусы Варшавы зладзілі традыцыйную нядзельную акцыю. Але лакацыя сустрэчы гэтым разам была нязвыклая – падзея адбылася ля офіса Польскага Чырвонага Крыжа.
«Мы хацелі звярнуць увагу на дзейнасць Беларускага Чырвонага Крыжа, якая выклікае шмат пытанняў», – расказаў нашай карэспандэнтцы Марыне Савіцкай суарганізатар падзеі, імя якога мы не раскрываем з прычын бяспекі.

— Гэта шмат часу працягвалася, але апошняй кропляй было забойства Алеся Пушкіна. Сувязь, мабыць, не такая відавочная, але яна ёсць. Калі супрацоўнікі калоніі, турмаў, пазбаўленыя непасрэднага кантролю з боку незалежных арганізацыяў, якімі маюць быць і Чырвоны крыж, у тым ліку. І калі б Чырвоны крыж аказваў дапамогу палітзняволеным і простым людзям, што патрапілі ў турму, бо ў нашых турмах яны патрабуюць дапамогі. Такія дзеянні Чырвонага крыжа яны б таксама былі нейкім стрымным фактарам у адносінах да садыстаў, што працуюць у калоніях да сваіх падапечных, так іх назавём. Мне вельмі цяжка ўявіць, як чалавек, Алесь Пушкін, з дзюркай у страўніку, якія ж пакуты ён меў, і скончылася тым, чым скончылся.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

“Таму пытанняў да Беларускага Чырвонага Крыжа шмат, і большасць з іх – вельмі няёмкія”, – дадаў суразмоўца.

Беларускае Радыё Рацыя