Беларусы выходзяць на пратэсты супраць рэферэндуму



Аператыўны штаб дэмакратычных сіл заклікаў усіх беларусаў выйсці на ўчасткі для галасавання рэферэндуму і выказаць сваёй прысутнасцю свой пратэст супраць вайны і ўдзелу Беларусі ў ёй. Бо рэферэндум адыходзіць на другі план, зараз ідзе вайна, адзначыў штаб. Няважна, як вы гэта зробіце, ці будзеце стаяць з плакатамі, лозунгамі, ці проста маўчаць у чарзе, але пакажыце сваёй прысутнасцю іншым, што вы супраць.

Фота: nashaniva

Таксама Павел Марыніч, глава ініцыятывы „Зубр”, адзначыў, што з’явілася інфармацыя, што беларускія батальёны рушылі ў бок Украіны, ён заклікаў беларусаў блакаваць дарогі.

Ціханоўская паабяцала, што беларусам, якіх прызываюць у армію і яны адмаўляюцца, не будзе ніякіх санкцый у новай Беларусі. Яны могуць адмовіцца, бо рэжым нелегітымны. Тым часам, як паведамляюць тэлеграм-каналы, беларусы выйшлі на пратэсты, у прыватнасці ў беларускай сталіцы. 

Беларускае Радыё Рацыя